Про блог

Мяне зваць Андрэй Елісееў / Андрей Елисеев / Andrei Yeliseyeu, я беларус з чувашскімі каранямі (кăмăллă çĕршывăн кăмăллă чĕлхиçĕм!).

me2Мне 29 гадоў, больш за тры зь якіх я жыў/вучыўся/працаваў у некалькіх краінах Балтыйскага рэгіёна (Польшча/Літва/Латвія/Эстонія) і ў рознай ступені вывучыў мясцовыя мовы.

Я маю пяць навуковых ступеняў (бакалавар міжнародных адносін, магістр гістарычных навук, магістр палітычных навук, магістр міжнароднага і еўрапейскага права, магістр мэнэджмэнта), атрыманых у пяці ўніверстэтах Беларусі і балтыйскіх краін. Да таго ж я скончыў Эстонскую школы дыпламатыі ды праходзіў стажыроўку ў Фінскім інстытуце міжнародных адносін. Мае асноўныя даследванні, аналітычныя артыкулы, разделы  ў кнігах, маё акадэмічнае рэзюмэ на Academia.edu.

Апрача працы і няспыннай адукацыі, я цікаўлюся/трохі займаюся кікбоксінгам, практычнай стральбой, сальсай і грой на дудзе.

Для свайго прафесійнага разьвіцьця я чытаю акадэмічныя артыкулы ў сферы палітычных навук, права і эканомікі і часта знаходжу цікавыя публікацыі. Некаторымі зь іх я дзялюся ў рубрыцы “Наука – это забавно!”.

Мае аналітычныя, часам не пазбаўленыя іроніі, допісы трапляюць у разьдзел “Аналітыка”. А калі яны маюць скандальны складнік, дык у рубрыку “Скандалы”. Я пастаянна сачу за падзеямі ў балтыйскіх краінах (перадусім у Літве, Латвіі і Эстоніі) і дзялюся сваймі думкамі і назіраннямі пра мясцовыя падзеі  ў разьдзеле “Балтыка”.

Я ў Instagram:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *